*Цэны за кансультацыі, паслугі па даархіўным і архіўным ды генеалагічным пошуку, тэматычны пошук дакументаў
Кансультацыі, даследніцкія паслугі па генеалогіі і сямейнай гісторыі, а таксама доступ да шырокага спек тру інфармацыі ў архівах і бібліятэках Паўночна-Усходняй Еўропы (Польшча, Беларусь, Літва і г.д.)
Кансультацыі
Высвятленне кірункаў пошуку, зразуменне патрэбаў кліента, фіксіраванне ўступнай інфармацыі, прадстаўленне ўласна кансультацый па пошуку неабходных крыніц і дакументаў..
Першыя 20 хвілін бясплатныя -- каб зразумець Вашыя патрэбы, мэты, зацікаўленасці. Найбольш эфектыўны спосаб стасункаў праз email.
(Цана: 120 еўра за гадзіну)
Экспертыза перспектыўнасці пошуку
Апрацоўка першасных дадзеных кліентаў, даархіўны пошук і сістэматызацыя інфармацыі, распрацоўка плана-схемы пошуку па канкрэтных архівах, фондах, дакументах, грунтоўны аналіз і рэзюмэ магчымых існуючых крыніц па даследаванню гісторыі сям'і або тэмы. Ацэнка захаванасці дакументаў для даследавання радавода і перспектыў пошуку.
(Цана: ад 350 €/ за 3 гадзіны)
Паўнавартаснае генеалагічнае даследаванне
Фіксіраванне і аналіз інфармацыі ад кліента, ацэнка захаванасці дакументаў для даследавння радавода і перспектыў пошуку. Вынік - справаздача або кніга па гісторыі сям'і. Базавая цана прадугледжвае даследаванне адной генеалгічна лініі. Зніжкі пры замове некалькіх галінаў.
(Цана: ад 950 еўра)
Тэматычны пошук дакументаў
Пошук канкрэтных дакументаў, неабходных для незалежнага генеалагічнага даследавання, сацыяльна-прававых мэтаў, стварэння медыя-кантэкта для аўтараў акадэмічных даследаванняў.
(Цана: па дамоўленасці)
Дакументы для сацыяльна-прававых мэтаў
Кансультацыі і/або пошук архіўных дакументаў для пацверджання нацыянальнасці, радства, сямейных сувязяў і г.д.
(Цана: па дамоўленасці)
Стварэнне тэматычных спісаў архіўных дакументаў
Пошук у архіве або ахрхівах дакументаў пэўнай тэматыкі, стварэнне спісаў дакументаў па пэўнай тэматыцы на аснове вопісаў паводле патрэбаў кліента.
(Цана: па дамоўленасці)
Адукацыя
Я атрымаў профільную універсітэцкую адукацыю як гісторык-архівіст.
Кваліфікацыя
Я - прафесійны гісторык-архівіст з 13 гадовым досведам працы ў гістарычным архіве, які глыбока ведае спецыфіку захавання архіўных крыніц.
Дасведчаннасць
Мая навуковая спецыялізацыя дазволіла мне атрымаць веды пра спецыфіку архіўнага пошуку і архівы сучасных Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі (тэрыторыі былых Расійскай імперыі і Савецкага саюза).
Любоў да біяграфічных пошукаў
Даследую з энтузіазмам, складаныя заблытаныя гісторыі - з асаблівым задавальненнем.
Чаму я?
Я прафесійны архівіст, які спецыалізуецца на біаграфічным пошуку. Я дасканала вывучыў бюракратычны апарат Расійскай імперыі, а таксама Савецкага саюза.
Даю кансультацыі і тлумачу спецыфіку архіўнага пошуку ў Беларусі, Расіі, Польшчы і краінах Балтыі.
Хто я?
Юры Снапкоўскі,
Гісторык-архівіст, прафесійны генеалог
Прыклад экспертызы (дакументальных) магчымасцяў правесці даследаванне радаводу
Book an Appointment
I'm a paragraph. Click here to add your own text and edit me. I’m a great place for you to tell a story and let your users know a little more about you.