Юры Снапкоўскі
Гісторык-архівіст, прафесійны генеалог
Я прафесійны гісторык-архівіст, спецыялізуюся на біяграфічных даследаваннях. Я дасканала вывучыў бюракратычны апарат былой Расійскай імперыі і Савецкага саюза.
Ведаю спецыфіку і кансультую па архівах Беларусі, Расеі, Польшчы, краін Балтыі. З'яўляюся аўтарам навукова-біяграфічнага даведніка "Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793–1917): биографический справочник" (2016) і больш за 100 навуковых публікацый.
Напрацягу 13 гадоў з'яўляўся навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Менску.
З 2022 жыву ў Польшчы.
Працоўныя мовы: беларуская, руская, польская і англійская.
Тэксты маіх навуковых артыкулаў даступныя на маёй старонцы ў навуковай сацсетцы Academia.edu.
Яшчэ трошкі пра мяне
У эфіры "РадыёСнапкоўскі"!
Я - аднагодак Чарнобыльскай трагедыі, які нарадзіўся ў ясны белы дзень цудоўнага месяца мая.
Нашчадак "недабітай" шляхты і пра-праўнук жанчыны, якая зазнала рэпрэсіі з праваслаўную веру на схіле сталінізма.
Падчас Лівонскай вайны мой далёкі продак шляшхціч Сноповскій выстаўляў ад свайго двара двух коней, удзельнічаў у аблозе шматпакутнага Пскова. Гэта было пазней засведчана гетманам Разівілам пісьмова (той дакумент захоўваўся ў нашым сямейным архіве, але ў часы Другой сусветнай вайны яго не паспелі эвакуяваць з дома, які падпалілі немцкія фашысты). Мой дзед па лініі маткі быў спецыялістам у плазменай хіміі, прыхільнікам паэзіі Ясеніна і страшным задавакам. Падчас салонных пасядзелак 1960-х гг. часта хваліўся шляхецкім паходжаннем, што, трэба сказаць, небеспадстаўна - архіўныя дакументы гэта пацвердзілі.
Ад свайго продка па мужчынскай лініі, які хадзіў па глухіх клічаўскіх лясах і дыхаў чыстым паветрам першастворанага асяроддзя, я ўспадкаваў ідэальны метабалізм і гіпатанію.
"Зразумеўшы, што лепшага мне не знайсці чым тое, што дадзена Богам... " я абраў прафесію гісторыка і генеалога. Так склалася, што ў свой час я паглыбіўся ў распрацоўку асабістых гісторый чыноўнікаў, якія служылі адной з самых вялікіх і жахлівых імперый майго рэгіёна. Цяпер я дасведчаны знайсці звесткі пра вашых сваякоў, калі яны паходзілі з тэрыторый сучаснай Беларусі, Польшчы, Літвы і г.д. Наш рэгіён -- вельмі складаны, у ім трагічныя гістарычныя падзеі звязалі і перамяшалі розных людзей. Найбольш я люблю "дэтэктыўныя гісторыі" - самыя складаныя і заблытаныя. Абы б захаваліся дакументы, я іх знайду.