top of page

Генеалагічны блог прафесійнага архівіста

Тут змешчаны фатаграфіі дакументаў, старых здымкаў, гісторыя маёй сям'і, парады як пачаць/працягнуць вашы даследаванні, інфармацыя пра спецыфіку працы ў архівах Усходняй Еўропы, як зрабіць даархіўны пошук і г.д.

У пошуках вечначыншавых правоў. Артыкул Юрыя Снапкоўскага

223


У пошуках “вечначыншавых правоў”. Беззямельныя шляхціцы Крупшчыны і


Барысаўшчыны ў другой палове XIX – пачатку XX стст.


воласці барысаўскі мешчанін Сцяпан Данатавіч Крачкоўскі (родны пляменнік іллі


Данілавіча Крачкоўскага з хутара Маласаі), праваслаўны па веравызнанні (бо яго


маці была праваслаўная, а бацька – каталік), звярнуўся ў Барысаўскую павятовую


па сялянскіх справах прысутнасць с прашэннем аб аказанні яму садзейнічання


ў выкупе арандаванай зямлі [40, арк. 7]. Павятовая прысутнасць гэтае прашэнне


адхіліла з фармулёўкай: “…действие закона 19 января 1893 г. распространяет-


ся лишь на земли, арендуемые русскими арендаторами православного исповедания


в имениях владельческих, но не казенных” [40, арк. 10]. У сваю чаргу, Крачкоўскі


палічыў пастанову павятовай прысутнасці цалкам несправядлівай і ў жніўні 1894 г.


накіраваў апеляцыйную скаргу ў губернскую па сялянскіх справах прысутнасць з


наступным тлумачэннем: “…я и родители мои занимали и пользовались из давних


времен более 50 лет застенками: Шилино, Ярцева и Добрицкий, состоящие в име-


нии Старый Борисов, когда они принадлежали не казне, а великому князю Николаю


Николаевичу, казна же приобрела имение Старый Борисов лишь недавно. Следова-


тельно, я во владельческом имении пользовался землею до перехода имения в каз-


ну” [40, арк. 3]. Але і губернская прысутнасць ці то па недасведчанасці сваёй, ці то


наўмысна не заўважыла відавочнае, палічыўшы скаргу Крачкоўскага неабгрунта-


ванай, і ў красавіку 1896 г. пацвердзіла адмоўную пастанову папярэдняй інстанцыі


[40, арк. 11–11 адв.]. на сутнасць новага закона чыноўнікам мясцовых інстанцый


расплюшчыў вочы толькі ўказ Сената ад 29 верасня 1898 г., у якім растлумачвалася,


Фота 11.


Рышард Франц Луба,


аканом маёнтка


Крупка Сенненскага


павета Магілёўскай


губерні да 1918 г.


(з сямейнага архіва


Юрыя Снапкоўскага).

224


Гісторыя Друцка-Бярэзінскага краю


што маёнтак Стары Барысаў у 1861 г. знаходзіўся ў прыватным валоданні вялікага


князя Мікалая Мікалаевіча Старэйшага, а паколькі закон ад 19 студзеня 1893 г. дае


права выкупаць зямлю тым праваслаўным арандатарам, якія пасяліліся на прыват-


ных землях да 19 лютага 1861 г., то пераход маёнтка з прыватнага ўладання ў каз-


ну ў пазнейшы час не можа пазбаўляць гэтых арандатараў права на пазямельнае


ўладкаванне паводле разглядаемага закона [40, арк. 39 адв.].


Справа Крачкоўскага атрымала працяг ужо пры знаходжанні Стара-Барысаўскага


маёнтка зноў у валоданні вялікіх князёў раманавых, што, здавалася б, магло толькі


аблегчыць выкупны працэс. У кастрычніку 1903 г. Крачкоўскі накіраваў земска-


му начальніку 1-га ўчастка Барысаўскага павета прашэнне аб прызнанні за ім


права выкупа 39 дзесяцін зямлі на хутары шыліна [40, арк. 26–27]. Усе доказы


прасіцеля земскі начальнік прызнаў справядлівымі, аднак падчас дэталёвага раз-


гляду справы выявіўся новы камень спатыкнення для Крачкоўскага [40, арк. 39–40].


З прадстаўленага ім метрычнага выпіса аб яго нараджэнні і хрышчэнні ў 1847 г. у


лошніцкай царкве вынікала, што ён, сапраўды, праваслаўнага веравызнання, але


сын “двараніна” [40, арк. 37 адв.–38]. Менавіта прыналежнасць Крачкоўскага да два-


ранства, якога ў свой час так дамагаліся яго продкі, цяпер павінна была пазбавіць


яго магчымасці стаць землеўладальнікам, бо, паводле 1-га артыкула “Положения”


ад 19 студзеня 1893 г., права выкупаць арандаваную зямлю надавалася толькі


“праваслаўным мяшчанам і асобам сельскага стану” [6, с. 23]. Земскі начальнік


не прыняў да ўвагі тую акалічнасць, што яго прасіцель на той момант афіцыйна


лічыўся ўжо барысаўскім мешчанінам, а ўвесь род Крачкоўскіх не быў зацверджаны


ў дваранстве Сенатам. таму ў лютым 1904 г. Крачкоўскі падаў у Барысаўскі павятовы


з’езд апеляцыйную скаргу, у якой, “адракаючыся” ад свайго дваранства, тлумачыў:


“…отец мой в дворянском достоинстве утвержден не был, о чем представлю до-


кументальные доказательства к разбору дела в уездном съезде; в метрической же


записи о моем рождении и крещении в отношении звания вокралась ошибка, хотя


метрика не может служить доказательством происхождения, а лишь доказывает


время рождения и крещения известного лица” [40, арк. 45].


У той жа час пачаў дзейнічаць яшчэ адзін новы закон – “Положение о поземель-


ном устройстве бывших вольных людей второго разряда в Минской губернии”


ад 17 сакавіка 1903 г. [5], якім Крачкоўскі таксама вырашыў скарыстацца, калі ў


сакавіку 1904 г. праз свайго паверанага Ануфрыя іванавіча шацілу зноў звярнуўся


да земскага начальніка з прашэннем аб выкупе арандаванай зямлі ва ўласнасць [41,


арк. 79–79 адв.]. “Положение” распаўсюджвалася на тых прадстаўнікоў насельніцтва,


якія самі ці ў асобе сваіх продкаў знаходзіліся ў скасаваным саслоўі вольных люд-


зей альбо былі прылічаны да яго ў Мінскай губерні раней за 20 лістапада 1857 г.


і атабарыліся на арандаванай зямлі ў прыватнаўласніцкіх маёнтках да 25 ліпеня


1864 г. Барысаўскі мешчанін Крачкоўскі цалкам падыходзіў пад гэты новы закон, а


таму меў поўнае права на выкуп зямлі з садзейнічаннем Ураду.


такім чынам, склалася супярэчлівая сітуацыя, калі Крачкоўскі спрабаваў


выкупіць зямлю ў Стара-Барысаўскім маёнтку адначасова па двух законах – “Поло-


жению” ад 19 студзеня 1893 г. і “Положению” ад 17 сакавіка 1903 г. не дачакаўшыся


вырашэння пытання па другому закону, ён у траўні 1904 г. падаў апеляцыйную


скаргу ў Мінскую губернскую прысутнасць на пастанову павятовага з’езда, які

225


У пошуках “вечначыншавых правоў”. Беззямельныя шляхціцы Крупшчыны і


Барысаўшчыны ў другой палове XIX – пачатку XX стст.


несправядліва прызнаў яго прапусціўшым тэрмін падачы заявы аб выкупе зямлі


[40, арк. 16–16 адв.]. Пакуль разгляд спраў Крачкоўскага цягнуўся ў дзяржаўных


інстанцыях, адміністрацыя Стара-Барысаўскага маёнтка, не жадаючы аддаваць


свае землі на выкуп, пачала ўціскаць Крачкоўскага і патрабаваць ад яго высяленне


з арандаваных зямель. тады ў кастрычніку 1904 г. ён звярнуўся да мінскага губер-


натара з прашэннем паскорыць справаводства па першаму закону [40, арк. 18]. Але


справа па другому закону вырашылася хутчэй, калі ў траўні 1905 г. павятовы з’езд


зрабіў пастанову, паводле якой за Крачкоўскім як прыналежным да катэгорыі былых


вольных людзей 2-га разраду было прызнана права выкупу арандаваных участкаў


зямлі на хутары шыліна. Адміністрацыя жа Стара-Барысаўскага маёнтка, упарта не


пагаджаючыся з намаганнямі Крачкоўскага, у асобе свайго паверанага нісона Мазо


падала скаргу на пастанову павятовага з’езда ў Мінскую губернскую прысутнасць,


якая, у сваю чаргу, у снежні 1905 г. пакінула гэтую скаргу “без наступстваў”. Апеля-


цыя паверанага Мазо ў Сенат таксама не дала ніякіх вынікаў, бо ў гэтым выпадку


вышэйшы дзяржаўны ворган пайшоў насустрач выхадцу з “былой польскай шлях-


ты” Крачкоўскаму, калі сваім указам ад 7 лістапада 1906 г. замацаваў за ім выкупное


права паводле закона ад 17 сакавіка 1903 г. [41, арк. 5–5 адв., 25–25 адв.]. таму да-


лейшы разгляд апеляцыі Крачкоўскага яшчэ за травень 1904 г. стаў бессэнсоўным, і


журнальнай пастановай Мінскай губернскай прысутнасці ад 25 кастрычніка 1907 г.


яго першая выкупная справа была спынена [40, арк. 20–20 адв.].


У снежні 1912 г. Дэпартамент акладных збораў Міністэрства фінансаў за


прадстаўленую “вольнаму чалавеку” Стэфану Данатавічу Крачкоўскаму на выкуп


зямлю ў засценку шыліна колькасцю 32 дзесяціны 1584 сажні дазволіў выкупную


пазыку ў памеры 1583 руб. 33 кап., на пагашэнне якой Крачкоўскі быў абавяза-


ны штогод уносіць у казну выкупныя плацяжы на працягу 49 год, пачынаючы з


1 жніўня 1911 г. [41, арк. 47].


як бачна з пададзенага прыклада, для некаторых катэгорый былых чыншавых


шляхціцаў змаганні за спадчынную зямлю ва ўмовах адносна спрыяльнага закана-


даўства пачатку XX ст. скончыліся ўсё ж на іх карысць. Аднак, трэба заўважыць,


набыццё ўласнай зямлі ў той жа час каштавала ім згубленнем некаторай саслоўнай


карпаратыўнасці, бо, ператвораныя ў агульную масу “былых вольных людзей”, яны,


паводле 17-га артыкула “Положения” ад 17 сакавіка 1903 г., павінны былі прылі-


чыцца да адпаведных валасцей ці нават стварыць асобныя сельскія таварыствы


згодна “общему положению о крестьянах, вышедших из крепостной зависимо-


сти” [5, с. 160]. тое, што не змагла зрабіць чыншавая рэформа 1886 г. у адным са


сваіх аспектаў (27-мы артыкул “Положения”), у пэўнай ступені рэалізаваў закон ад


17 сакавіка 1903 г. “Улады ж, – піша в. Макарэвіч пра чыншавую рэформу, – вы-


мушалі былых шляхціцаў не толькі да змены саслоўнай прыналежнасці, але і да


інтэграцыі ў сялянскае асяроддзе, што ў рэшце рэшт павінна было прывесці да стра-


ты дробнай шляхтай сваёй этна-культурнай адметнасці” [11, с. 11].


Сярод наступстваў чыншавай рэформы, хоць і не прамых, але хутчэй ускосных,


можна таксама адзначыць ператварэнне некаторых чыншавых шляхціцаў як дэ-


класаванай і збяднелай групы насельніцтва ў крыніцу папаўнення новых класаў, у


прыватнасці, пралетарыяту. як адзначае беларускі гісторык Андрэй Кіштымаў, “у


цэлым удзел у фарміраванні беларускага пралетарыяту прымалі ўсе саслоўі, не вы-

226


Гісторыя Друцка-Бярэзінскага краю


ключаючы дваран і іншаземцаў” [9, с. 211]. Паказальным прыкладам адной з такіх


сацыяльных метамарфозаў з’яўляецца лёс дзяцей халапеніцкага мешчаніна (ра-


ней – двараніна) Антона Мацвеевіча Бабіцкага з засценку восаў-нацкі лошніцкай


воласці, былога радзівілаўскага чыншавіка. яго старэйшы сын Дамінік у віхру


працоўнага жыцця апынуўся ў мястэчку Крупка Сенненскага павета і ўжо ў даволі


сталым узросце (амаль 55 год) быў зафіксаваны ў сельскагаспадарчым перапісе ад


1 студзеня 1925 г. як “рабочы фабрыкі” [12, арк. 37 адв., № 205], а малодшы сын


віктар яшчэ да пачатку Першай сусветнай вайны трапіў у мястэчка шклоў Магі-


лёўскага павета і ў тым жа перапісе фігуруе як рабочы шклоўскай фабрыкі “Бараць-


ба” [13, арк. 135 адв., № 26]. У перапісе ад 1 студзеня 1925 г. па мястэчку Крупка


ўзгадваюцца і іншыя выхадцы з чыншавага шляхецтва: Уладзіслаў Францавіч рэ-


вут, іосіф Сцяпанавіч Пётух, Фама вікенцьевіч Бабіцкі, іван іванавіч Кунцэвіч і ра-


ман васільевіч Бабіцкі – як “чарнарабочыя” [12, арк. 35 адв.–37, № 99, 100, 171, 177,


196], Адэлаіда іосіфаўна Пётух – як “рабочы ганчарнага заводу” [12, арк. 36 адв.,


№ 172], Антон восіпавіч Бабіцкі – як “рабочы фабрыкі” [12, арк. 37 адв., № 226],


іван васільевіч Бабіцкі – як “пастух” [12, арк. 40 адв., № 341]. на станцыі “Крупкі”


жылі і працавалі “чарнарабочыя” Антон Феліксавіч Бабіцкі і ефрасіння Сідараўна


Бабіцкая [12, арк. 42–42 адв., № 26, 42]. У чыгуначнай будцы № 407 Крупскага сель-


савета жыў з сям’ёй іван Стэфанавіч Крачкоўскі – “рамонтны рабочы чыгункі” [12,


арк. 46 адв., № 1]. Далёка не ўсе названыя асобы мелі ў карыстанні зямельны надзел


і таму вымушаны былі жыць на здымных кватэрах.


Зрэшты, рэвалюцыя 1917 г., ліквідаваўшы саслоўнасць як такавую, хоць і пакла-


ла канец многім сацыяльна-прававым абмежаванням, але ў недалёкай будучыні


прымусіла асяляненых і апралетарызаваных шляхціцаў устаць на новы шлях зма-


гання – ужо не столькі за зямлю, колькі за само фізічнае існаванне ва ўмовах ба-


рацьбы савецкай дзяржавы з “унутраным ворагам”.


*


У 1920–1930-я гг. беларускія хутары і засценкі, значную частку якіх складалі бы-


лыя старажытныя шляхецкія ваколіцы, уяўлялі сабой цэлыя астраўкі свабоднага


жыцця сярод бушуючага мора савецкага таталітарнага рэжыму. Аднак дзяржаўная


праграма “па ссяленню хутароў у калгасныя цэнтры”, паспяхова рэалізаваная пад-


час другой і трэцяй “пяцігодак”, стала магутным паскаральнікам гэтага працэсу


дэмаралізацыі і акалгашвання дэкласаванай шляхты, у выніку чаго многія нашчадкі


дробных шляхецкіх родаў былі інтэграваны ў новы саслоўны тып “казённых сялян”,


як іранічна, але трапна ахарактарызаваў савецкіх калгаснікаў рэдактар рускага пера-


кладу ўспамінаў вядомага памешчыка-эмігранта [1]. У гэтым сэнсе таксама цікавыя


разважанні аднаго старажыла з Крупшчыны: “У 1939-м пачалі ссяляць хутары; са-


вецкая ўлада ўвесь час думала над тым, як яшчэ ашчаслівіць людзей. надумаўшы,


што на хутарах ім можа быць адзінока, і далёка ад шчаслівага калгаснага ладу –


прынялі нейкі ўказ, па якім паселішча меней за 10 хат падлагала зносу. як заўсёды,


Фота 12 (с. 227). Выхадцы з чыншавага шляхецтва, пачатак XX ст. (з сямейнага


архіва Валянціны Бабіцкай). Калі хтосьці з чытачоў пазнае на гэтым фотаздымку


сваіх продкаў ці сваякоў, просьба звязацца з рэдакцыяй.

227


У пошуках “вечначыншавых правоў”. Беззямельныя шляхціцы Крупшчыны і


Барысаўшчыны ў другой палове XIX – пачатку XX стст.

228


Гісторыя Друцка-Бярэзінскага краю


мясцовыя ўлады перавыканалі план. У нашых навасёлках было 12 хат, тым не менш


іх знеслі. Далі тэрмін на перавозку хат, а не, – дык раскідаем. Усю зямлю забралі, а


саміх у калгас” [44, с. 368].


як вынік, нашчадкі дробных шляхціцаў сёння цалкам асіміляваныя з нашчадкамі


выхадцаў з усіх магчымых іншых саслоўяў і не вылучаюцца з усёй масы беларускага


народу ні на ўзроўні менталітэта, ні, тым больш, на ўзроўні сацыяльна-прававога


становішча (фота 12). Аб былым шляхецтве іх продкаў, у большасці выпадкаў, свед-


чаць толькі іх “польскія” прозвішчы (Бабіцкія, Крачкоўскія, ржавускія, Закрэўскія,


Драздоўскія, Пятроўскія, Клячкоўскія, Бужымскія, Гіро, Пётухі, Францкевічы і


інш.) і эпізадычныя ўзгадкі сучаснікаў у прыватных размовах накшталт: “Памятую,


маці мая казала, што мы – з шляхты…”. людзі старэйшых пакаленняў часам нават


узгадваюць сямейныя размовы пра родавы герб.


Савецкія палітычныя эксперыментатары, перакрэсліўшы мінулае і зруйноўваючы


могілкі, фанатычна імкнуліся стварыць новы тып чалавека – “homo soveticus” – ча-


лавека з шаблонным мысленнем, чалавека без радаводу, без каранёў, без мінулага,


чалавека, у якога ёсць толькі ўтапічная будучыня. Але чым больш зазіраеш у


мінулае, тым больш разумееш, што жыццё заўсёды бярэ сваё і не можа змясціцца


ў пракруставым ложы ідэалагічных сурагатаў. і шлях да новай ідэнтычнасці, у са-


мым шырокім сэнсе гэтага слова, ляжыць зараз, як нам падаецца, менавіта праз


спасціжэнне мінулага – мінулага асобнага чалавека, сям’і, роду, Айчыны, бо мінулае,


сучаснае і будучае з’ядноўваюцца ў метафізічнай плоскасці – там, дзе частка чалаве-


ка заўсёды невынішчальна існуе.


врангель-рокассовский К. Перед бурей. настоящая картина жизни в россии пе-1.


ред коммунистической революцией 1917 года [электронный ресурс]. – режим


доступа: http://www.zarubezhom.com/wrangell1.htm. – Дата доступа: 30.01.2015.


высочайше утвержденное Положение Комитета Министров о недопущении2.


лиц польского происхождения к содержанию казенных оброчных статей За-


падного края. 27 августа 1885 г. // Полное собрание законов российской им-


перии. – Собр. 3. – СПб.: Государственная типография, 1887. – т. V. – № 3173.


– С. 404.


высочайше утвержденное Положение Комитета Министров об условиях до-3.


пущения лиц бывшей польской шляхты и мещан-католиков к арендованию


казенных оброчных статей в западных губерниях. 20 ноября 1887 г. // Полное


собрание законов российской империи. – Собр. 3. – СПб.: Государственная ти-


пография, 1889. – т. VII. – № 4814. – С. 460–461.


высочайше утвержденное Положение Комитета Министров об установлении4.


правил отдачи крестьянским обществам в аренду казенных земель без торгов.


9 ноября 1884 г. // Полное собрание законов российской империи. – Собр. 3. –


СПб.: Государственная типография, 1887. – т. IV. – № 2488. – С. 515–516.


высочайше утвержденное Положение о поземельном устройстве бывших5.


вольных людей второго разряда в Минской губернии. 17 марта 1903 г. // Пол-


ное собрание законов российской империи. – Собр. 3. – СПб.: Государственная


типография, 1905. – т. XXIII. – № 22664. – С. 157–160.

229


У пошуках “вечначыншавых правоў”. Беззямельныя шляхціцы Крупшчыны і


Барысаўшчыны ў другой палове XIX – пачатку XX стст.


высочайше утвержденное Положение о поземельном устройстве русских арен-6.


даторов православного исповедания, водворенных на владельческих землях в


губерниях северо-западных и белорусских до 19 февраля 1861 года. 19 января


1893 г. // Полное собрание законов российской империи. – Собр. 3. – СПб.: Го-


сударственная типография, 1897. – т. XIII. – № 9261. – С. 23–26.


высочайше утвержденное Положение о поземельном устройстве сельских веч-7.


ных чиншевиков в губерниях западных и белорусских. 9 июня 1886 г. // Полное


собрание законов российской империи. – Собр. 3. – СПб.: Государственная ти-


пография, 1888. – т. VI. – № 3789. – С. 275–283.


Исторический обзор деятельности Комитета Министров / Сост. С.М. Середо-8.


нин. – СПб.: Государственная типография, 1902. – т. 2, ч. 1: Комитет Министров


в царствование императора николая Первого (1825 г. ноября 20 – 1855 г. фев-


раля 18). – 390 с.


Кіштымаў А. Сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства пад уплы-9.


вам развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю // Гісторыя Беларусі: У 6 т. /


рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. – т. 4: Беларусь у складзе расійскай імперыі


(канец XVIII – пачатак XX ст.) / М. Біч, в. яноўская, С. рудовіч і інш. – Мінск:


“экаперспектыва”, 2005. – раздзел 2. – Глава 2.3. – С. 210–216.


Макарэвіч в.С. Дробная шляхта Беларусі ў 30–60-я гг. XIX ст.: склад і эвалюцыя10.


сацыяльна-прававога становішча. Дыс. … канд. гіст. навук. – Мінск, 2008. – 158 с.


Макарэвіч в. “Панскі разбор шляхты”: абеззямельванне чыншавікоў у другой11.


палове XIX ст. і чыншавая рэформа 1886 г. у Беларусі // Беларускі гістарычны


часопіс. – 2011. – № 4. – С. 3–14.


нацыянальны архіў рэспублікі Беларусь (нАрБ). – Ф. 30 (цэнтральнае статы-12.


стычнае ўпраўленне БССр). – воп. 2. – Спр. 1449. Спісы гаспадарак Крупскага


раёна Барысаўскай акругі на 01.01.1925 з кароткімі звесткамі аб іх. – 186 арк.


нАрБ. – Ф. 30. – воп. 2. – Спр. 1506. Спісы гаспадарак шклоўскага раёна13.


Магілёўскай акругі на 01.01.1925 з кароткімі звесткамі аб іх. – 136 арк.


нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (нГАБ). – Ф. 27 (Мінскае ўпраўленне14.


земляробства і дзяржаўных маёмасцяў). – воп. 2: 1867–1918 гг. – т. 1. –


284 арк.


нГАБ. – Ф. 27. – воп. 2. – Спр. 1279. Справа аб здачы ў арэнду з 01.07.1878 да15.


01.07.1890 барысаўскаму мешчаніну і.Д. Крачкоўскаму ўчастка зямлі на хутары


Маласаі маёнтка Стары Барысаў Барысаўскага павета (08.10.1878–03.08.1892).


– 12 арк.


нГАБ. – Ф. 27. – воп. 2. – Спр. 2906. Справа аб перадачы ва ўласнасць вялікім16.


князям П.М. і М.М. раманавым маёнтка Стары Барысаў Барысаўскага павета


(10.12.1898–10.09.1901). – 438 арк.


нГАБ. – Ф. 147 (Мінская злучаная палата крымінальнага і грамадзянскага суда).17.


– воп. 3. – Спр. 16357. Справа аб заключэнні купчай крэпасці паміж вялікім


князем Мікалаем Мікалаевічам Старэйшым і Міністэрствам дзяржаўных


маёмасцяў на маёнтак Стары Барысаў Барысаўскага павета (26.04.1876–


13.11.1879). – 28 арк.


нГАБ. – Ф. 147. – воп. 3. – Спр. 16358. Справа аб увядзенні ў валоданне маёнт-18.


кам Стары Барысаў Барысаўскага павета Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў


(27.04.1876–20.05.1876). – 6 арк.

230


Гісторыя Друцка-Бярэзінскага краю


нГАБ. – Ф. 242 (Мінская губернская па сялянскіх справах прысутнасць). –19.


воп. 3. – Спр. 1188. Справа па хадайніцтву вольных жыхароў казённага маёнт-


ка Стары Барысаў Барысаўскага павета р. Марцінкевіча, Ф. ліпніцкага, і. ржа-


вускага, і. рэвута, С. Марцінкевіча, П. Бабіцкага і іншых аб здачы ім у арэнду


зямельных участкаў без таргоў (11.03.1885–28.06.1889). – 28 арк.


нГАБ. – Ф. 242. – воп. 4: чыншавае аддзяленне. – 100 арк.20.


нГАБ. – Ф. 242. – воп. 4. – Спр. 191. Справа паводле скаргі мешчаніна21.


і.Д. Крачкоўскага на непрызнанне за ім, дваранінам С.я. Бабіцкім і мешчанінам


М.і. хадасевічам Барысаўскай павятовай па чыншавых справах прысутнасцю


права на вечначыншавае валоданне зямельнымі ўчасткамі ў вёсцы Маласаі


лошніцкай воласці казённага маёнтка Стары Барысаў (01.07.1850–04.12.1892).


– 29 арк.


нГАБ. – Ф. 242. – воп. 4. – Спр. 196. Справа паводле скаргі мяшчан С.М. Моніча,22.


М.М. Бабіцкай і адстаўнога радавога Ф.С. Кунцэвіча на непрызнанне за імі


Барысаўскай павятовай па чыншавых справах прысутнасцю права на веч-


начыншавае валоданне зямельнымі ўчасткамі ў засценку Стайкі лошніцкай


воласці казённага маёнтка Стары Барысаў (20.06.1887–04.05.1899). – 28 арк.


нГАБ. – Ф. 242. – воп. 4. – Спр. 197. Справа паводле скаргі двараніна23.


М.С. Бабіцкага, мяшчан А.і. Даніловіча і А.П. ржавускага на непрызнанне за


імі Барысаўскай павятовай па чыншавых справах прысутнасцю права на вечна-


чыншавае валоданне зямельнымі ўчасткамі ў засценку ліпкі лошніцкай воласці


казённага маёнтка Стары Барысаў (20.06.1887–27.07.1893). – 32 арк.


нГАБ. – Ф. 242. – воп. 4. – Спр. 202. Справа паводле скаргі халапеніцкага24.


мешчаніна і.М. Бабіцкага і селяніна в.М. Судніка на непрызнанне за імі


Барысаўскай павятовай па чыншавых справах прысутнасцю права на веч-


начыншавае валоданне зямельнымі ўчасткамі ў засценку восаў лошніцкай


воласці казённага маёнтка Стары Барысаў (19.04.1890–20.12.1891). – 13 арк.


нГАБ. – Ф. 242. – воп. 4. – Спр. 209. Справа паводле скаргі барысаўскага25.


мешчаніна і.Д. Бабіцкага на непрызнанне за ім Барысаўскай павятовай па


чыншавых справах прысутнасцю права на вечначыншавае валоданне зямель-


ным участкам у засценку Стайкі лошніцкай воласці казённага маёнтка Стары


Барысаў (11.06.1887–25.09.1893). – 21 арк.


нГАБ. – Ф. 242. – воп. 4. – Спр. 215. Справа паводле скаргі жыхароў вёсак Млё-26.


хава і Дакудава лошніцкай воласці хадасевічаў, лукашэвічаў, Берднікавых,


Крачкоўскіх, Клімковічаў, Бабіцкіх, Клячкоўскіх, Пятроўскіх і Голубаў на не-


прызнанне за імі Барысаўскай павятовай па чыншавых справах прысутнасцю


права на вечначыншавае валоданне зямельнымі ўчасткамі ў казённым маёнтку


Стары Барысаў (04.06.1890–29.11.1894). – 122 арк.


нГАБ. – Ф. 242. – воп. 4. – Спр. 220. Справа паводле скаргі дваран К.і. Быкоўскага,27.


і.і. Быкоўскага і Ф.в. Драздоўскага на непрызнанне за імі Барысаўскай павято-


вай па чыншавых справах прысутнасцю права на вечначыншавае валоданне


зямельнымі ўчасткамі на хутары ляхаўка Бытчанскай воласці казённага маёнт-


ка Стары Барысаў (20.04.1890–20.12.1890). – 16 арк.


нГАБ. – Ф. 242. – воп. 4. – Спр. 223. Справа паводле скаргі жыхара хутара28.


царскія вароты Зачысцкай воласці двараніна А.я. Бабіцкага на непрызнан-


не за ім Барысаўскай павятовай па чыншавых справах прысутнасцю права на

231


У пошуках “вечначыншавых правоў”. Беззямельныя шляхціцы Крупшчыны і


Барысаўшчыны ў другой палове XIX – пачатку XX стст.


вечначыншавае валоданне зямельным участкам у вёсцы навасёлкі лошніцкай


воласці казённага маёнтка Стары Барысаў (12.04.1890–27.11.1891). – 25 арк.


нГАБ. – Ф. 242. – воп. 4. – Спр. 225. Справа паводле скаргі дваран Ф.М. Марцінке-29.


віча, в.М. Марцінкевіча і селяніна Д.і. Марцінкевіча на непрызнанне за імі Бары-


саўскай павятовай па чыншавых справах прысутнасцю права на вечначынша-


вае валоданне зямельнымі ўчасткамі на хутары Крыштопаўшчына лошніцкай


воласці казённага маёнтка Стары Барысаў (1826–17.12.1891). – 31 арк.


нГАБ. – Ф. 242. – воп. 4. – Спр. 230. Справа паводле скаргі двараніна30.


П.М. Паўловіча і мешчаніна і.С. цялевіча на непрызнанне за імі Барысаўскай


павятовай па чыншавых справах прысутнасцю права на вечначыншавае вало-


данне зямельнымі ўчасткамі на хутары высокі Бераг казённага маёнтка Стары


Барысаў (1792–24.10.1892). – 33 арк.


нГАБ. – Ф. 319 (Мінскі дваранскі дэпутацкі сход). – воп. 1. – Спр. 210. Пасямей-31.


ныя спісы дваран Барысаўскага павета за 1834 г. – 124 арк.


нГАБ. – Ф. 319. – воп. 1. – Спр. 1136. Пасямейныя спісы шляхты Барысаўскага32.


павета [за 1802 г.] (польск.). – 64 арк.


нГАБ. – Ф. 319. – воп. 2. – Спр. 1639. Справа аб дваранскім паходжанні роду33.


Крачкоўскіх (13.12.1818). – 247 арк.


нГАБ. – Ф. 320 (Канцылярыя мінскага губернскага маршалка). – воп. 2. –34.


Спр. 38. ведамасць аб чыншавай шляхце Барысаўскага павета, якая жыве на


землях памешчыкаў, за 1829 г. (А–я). – 95 арк.


нГАБ. – Ф. 333 (Мінская казённая палата). – воп. 4. – Спр. 2976. Справа павод-35.


ле адносіны Санкт-Пецярбургскай палаты грамадзянскага суда аб пералічэнні


на імя вялікага князя Мікалая Мікалаевіча Старэйшага маёнткаў Барысаўскага


павета князя л.л. радзівіла (30.04.1857–26.04.1858). – 36 арк.


нГАБ. – Ф. 333. – воп. 9. – Спр. 82. рэвізскія сказкі шляхты і памешчыцкіх ся-36.


лян Барысаўскага павета за 1816 г. – 3394 арк.


нГАБ. – Ф. 333. – воп. 9. – Спр. 202. рэвізскія сказкі шляхты Барысаўскага па-37.


вета за 1811 г. – 203 арк.


нГАБ. – Ф. 694 (радзівілы, князі). – воп. 2. – Спр. 513. рэестр збору чыншу па38.


Барысаўскім старостве за 1766 г. (польск.). – 40 арк.


нГАБ. – Ф. 1492 (Барысаўская павятовая рэкруцкая прысутнасць). – воп. 1. –39.


Спр. 65. чарговы рэкруцкі спіс мяшчан-хрысціян горада Барысава за 1871 г.


– 76 арк.


нГАБ. – Ф. 1595 (Мінская губернская прысутнасць). – воп. 2. – Спр. 2941. Спра-40.


ва паводле прашэння С.Д. Крачкоўскага аб выкупе арандаванай зямлі ў засцен-


ку шыліна лошніцкай воласці маёнтка Стары Барысаў вялікіх князёў М.М. і


П.М. раманавых (29.07.1893–22.12.1907). – 54 арк.


нГАБ. – Ф. 1595. – воп. 2. – Спр. 4168. Справа аб выкупе барысаўскім мешчанінам41.


С.Д. Крачкоўскім участка зямлі ў засценку шыліна лошніцкай воласці ма-


ёнтка Стары Барысаў вялікіх князёў М.М. і П.М. раманавых паводле закона


17 сакавіка 1903 г. (22.12.1864–06.11.1914). – 174 арк.


Селицкий А.И. Польская шляхта в социально-правовой системе российской42.


империи // Поляки в россии: XVII–XX вв. Материалы Международной научной


конференции (Краснодар, 10–11 июля 2002 г.) / науч. ред. и сост. А.И. Селиц-


кий. – Краснодар: “Кубанькино”, 2003. – С. 105–128.

232


Гісторыя Друцка-Бярэзінскага краю


Сыракомля У. вандроўкі па маіх былых ваколіцах: Успаміны, даследаванні43.


гісторыі і звычаяў / Пер. з польск. К. цвіркі. – Мінск: “Полымя”, 1992. – 160 с.


хроніка палітычнага тэрору: 1918–2008. Крупскі рэгіён – Малое Палессе –44.


Друцка-Бярэзінскі край. рэгіянальны краязнаўча-энцыклапедычны даведнік /


Аўт.-уклад. А. Аляхновіч; рэд. С. Дубавец. – Крупкі, 2014. – 504 с.

4 views0 comments

Comments


bottom of page